Шыкоўнае месца! Мяккі пясочак, чысцюткая вада - калі стаіш па шыю, бачна пальцы на нагах. Можна стаць з кемперам ці намётамі, але для заезду-выезду лепш браць з сабой рыдлёўку. Зорку здымаю за ежу: адзін няшчасны кіёск з бургерамі, каторыя паспрабаваць так і не давялося з-за хамства працаўніц. Не ведаю, з якой клеткі іх выпусцілі, але да працы з людзьмі іх лепш не дапушчаць. Пры вырашэнні гэтага пытання будзе 5 з 5.