Ну, такое сабе. Прадукцыя часта пашкоджана(гэта ў асноўным датычыцца марозіва). Сёння быў сведкам таго, што пад адным цэннікам у кардонцы валяліся два розныя тавары па розных коштах, і такое здараецца не ў першы раз. Наконт саміх тавараў, то асартымент прадукцыі не надта вялікі. А цяпер самая галоўная праблема — вялізарны брак касіраў. Праз гэта даводзіцца стаяць у чэргах больш за паўгадзіны, асабліва ў моманты, калі адзін з касіраў захацеў пайсці на перапынак...