Адзначалі тут карпаратыў у красавіку, пасля мне захацелася адсвяткаваць свой дзень нараджэння ў чэрвені, і ні разу не пашкадавалі ні ў адным з выпадкаў! Вельмі класнае абслугоўванне, рэспект за размовы на "Мове", цудоўна ўпрыгожаныя залы, сталы, смачная ежа, і важна, што ў меню ёсць стравы, напоі нацыянальнай кухні! Экскурсію вельмі цікава праводзяць і аўдыягід з картай таксама раю паспрабаваць! Жадаю прыехаць зноў,каб паспрабаваць мясцовую лазню)
1
Натали М.
Знаток города 5 уровня
3 сентября 2024
Вось месца, дзе радыкальныя змяніліся мае думкі пра Менск, яго ўзнікненне і развіццё, пра адметныя рысы беларусаў. Тут яшчэ больш умацаваўся гонар за землякоў! І вялікі дзякуй гаспадару - за смачную ежу, добрую атмасферу і найцікавейшую экскурсію. Гэта не расповед - гэта перфоманс, вельмі круты! Раю ўсім абавязкова наведаць гэтае месца!
1
G
goodman
Знаток города 3 уровня
8 сентября 2024
Кошт на агляд дзьвух залаў на мой погляд завышаны. Дзеля сваіх трэба рабіць танее(хаця б дзеля падпісчыкаў сацсетак). Эксклюзіву ў залах я не ўбачыў, такіх экспанатаў можно пабачыць ў любым краязнаўчым музеі страны. Тур з аўдыёгі дам на гарадзішча, так сама не ўразіў. Выбачайце, але як ёсць. Справядлівы кошт квітка за такую экскурсію не больш 10 р з чалавека. А паход на гарадзішча і за карыстанне аўдыёгіда яшчэ 5р , ну больш тут няма за што плаціць. Вывад: дорага і не вельмі цікава, каву з жалудоў не спрабаваў і не гарую з гэтага.
казачнае месца. музэйныя цуды, смачныя пачастункі, напоі.
абавязкова паразмаўляць з гаспадарамі. і набыць сувеніры.
200 метраў да старога гарадзішча, наведайце, гэта захапляльна.
Неверагодна крутая экскурсія ад гіда, вельмі цікавая, харызматычная падача, з жартамі там дзе да места і сур'ёзна там дзе трэба. Лепшая экскурсія па музэю за ўсё маё жыццё. Дзякуй!!
Не ведаю як насамрэч, але Глеб Лабадзенка ўспрымаецца сапраўдным гаспадаром "сядзібы". Апраніся ён ў шляхецкі строй - і вось вам Завальня ХХІ стагоддзя - такі ж гасцінны, такі ж руплівы, такі ж неабыякавы...
Сюды хочацца вяртацца зноўку💖
Цудоўнае месца, каб дакрануцца да нашай гісторыі і правесці час на свежым паветры ў прыгожым месцы. Гасцінныя гаспадары, цікава распавядаюць пра гісторыю і сваю сядзібу, смачна частуюць. Раю наведаць. Абавязкова вернемся сюды яшчэ.
Цудоўнае месца з багатай гісторыяй. Там ёсць магчымасць выпіць жалудовую каву і паесці дранікі. І ня толькі іх) Фантастычны экскурсавод і музей гісторыі старажытнага Менска.