9 і 10 сакавіка ездзіла ў тур "Выходные в Гродно" і магу дакладна рэкамендаваць дадзенае падарожжа ўсім жадаючым даведацца больш пра Гродзенскую вобласць і гэты горад.
У праграме тура наведванне адных з самых выбітных славутасцяў Беларусі.
У першы дзень пабачылі Іўе - унікальны горад чатырох рэлігій. Помнік чатыром канфесіям у нашай краіне можна знайсці толькі там, а касцёл Святых Пятра і Паўла з’яўляецца цудоўным прыкладам архітэктуры стыля барока.
Шчэ адным культавым помнікам з’яўляецца царква Раства Багародзіцы ў в. Мураванка - неверагодны прыклад абарончага дойлідства, які больш не сустрэнеш у Беларусі.
У Лідзе адбылося сапраўднае пагружэнне ў старадаўнія часы. Пад час вандроўкі па Лідскаму замку здавалася, быццам бы, вось зараз адкуль выйдзе вялікі князь Гедымін і адправіць сваё войска ў атаку.
А для вельмі атмасферных і цікавых фатаздымкаў цудоўна падыходзіць сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. Аб наведванні гэтага месца вы дакладна не пашкадуеце.
У другі дзень праграма была засяроджана на Гродна.
Самымі выбітнымі месцамі, што мы наведалі, з'яўляюцца:
Каложская царква (Барысаглебская царква) - самы стары помнік культавага дойлідства на тэрыторыі Беларусі, які быў пабудаваны з выкарыстаннем унікальных галаснікоў шчэ ў 12 стагоддзі.
Вялікая харальная сінагога - сапраўды незвычайнае месца, у якім можна дакрануцца да старажытнай габрэйскай культуры.
Стары замак - адзін з найстаражытнейшых помнікаў з неверагоднай гісторыяй і атмасферай
Фарны касцёл, які, на мой погляд, з'яўляецца самым прыгожым касцёлам у Беларусі і які дакладна неабходна наведаць кожнаму.
А завяршылася нашае падарожжа ў агратурыстычным маёнтку "Каробчыцы".
Асобную ўдзячнасць хацелася б выразіць нашаму экскурсаводу Дзмітрыю. Прафесіянал з вялікай літары: цікава падае матэрыял, умела знаходзіць кантакт з групай і падтрымлівае прыемную абстаноўку на працягу ўсяго тура. Таксама хацелася б сказаць дзякуй нашаму вадзіцелю Аляксандру за камфортную і бяспечную паездку.
У мяне засталіся толькі станоўчыя ўражанні ад гэтага тура і я вельмі ўдзячна ўсім, хто яго арганізоўваў. Я ўпэўнена, што выбраўшы гэтую турфірму і яе экскурсіі і туры, вы не пашкадуеце і атрымаецце вялікую асалоду ад вандраванняў па Беларусі!