Займаюся бубнамі некалькі гадоў. Blackline School не першая студыя, якую я наведваў, таму магу параўноўваць. Выдатныя агульныя ўмовы дзеля заняткаў, утульныя пакоі ды памяшканні, вельмі якаснае абсталяванне ды ветлівы ўважлівы персанал. Менавіта тут я нарэшце трапіў да добрага выкладчыка, Аркадзя Казырскага, супрацай з якім вельмі задаволены. Сваечасова зьвяртае ўвагу на мае памылкі, дае трапныя парады па іх выпраўленні, добра падбірае правільныя словы пры тлумачэнні ды дзейсныя навучальныя практыкаванні, з павагай ставіцца да маіх музычных пераваг. Дасьведчаны прафесіянал сваёй справы. Дзякуючы добраму выкладчыку ды якасным умовам дзеля заняткаў у школе, я вельмі прасунуўся ў сваіх здольнасьцях.