Шчыра дзякую камандзе May за рамонт маёй гітары. На маёй электраакустыцы не працаваў датчык. Звяртаўся да некалькіх майстроў, але безвынікова. І толькі ў May мне нарэшце ясна растлумачылі прычыны няспраўнасці і прапанавалі некалькі рашэнняў.
У выніку спыніліся на вырабу новай платы ўзгаднення п’ез. Хлопцы з May вырабілі новую плату, адстроілі гітару, замянілі парог.
Вялікі рэспект камандзе за падыход да працы і выкананне складаных тэхнічных рашэнняў. І за прыемную камунікацыю. Вельмі раю!
Пастаянна хаджу ў Coolman да майстра Аляксандра. Кожны раз у захапленні ад стрыжкі. Найлепшы фэйд, як мне рабілі! Крутая ўкладка!
Вельмі імпануе падыход да справы. Аляксандр - тактоўны, уважлівы і вельмі старанны майстар! Раю!
Амаль год займаюся вакалам ў Blackline School. Вельмі задаволены прагрэсам і тым, як выкладае педагог Яўгенія!
Адчуваю, як расце мой скіл і ўпэўненасць у сабе. Складаны працэс авалодання голасам разам з Яўгеніяй зусім не стамляе, а натхняе рухацца далей. Адчуваеш падтрымку, хочацца развівацца.
Акрамя таго, школа ладзіць справаздачы і кватэрнікі, дзе можна пазнаёміцца з другімі вучнямі і паспрабаваць сябе ў жывых выступленнях. Гэта вельмі карысны досвед!