Выдатнае месца, вялікі дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у стварэнні экспазіцыі. Але на суб'ектыўны погляд, гэта ўсё нуднавата і ня вельмі цікава. "Мастацтва" на гэтых маляванках сапраўды народнае, непрафесыйнае, прымітыўнае, і не сказаць, каб вельмі прыгожае ці асэнсаванае.
Я разумею, што у гэтым і сэнс, але нават такая аматарка мастацкіх выстаў, як я, хутка стамілася. І нават выдатная экскурсаводка ня выратавала.
Усё ж такі яно суб'ектыўна. Выстава унікальная, і вартая да азнакамлення