Крама танных тавараў у крокавай дасягальнасці. Ёсць пазіцыі аднолькавыя з іншымі сеткамі, але па кошту значна выгодней. Шмат розных дробязей патрэбных у гаспадарцы
Інтэрнат старога тыпу, але з рамонтам - гэта плюс, яшчэ неблаглое месцазнаходжанне. Мінусы - душ у цокальным паверсе, санвузлы агульныя. Не зразумела чаму на адным з самых прэстыжных факультэтаў - ФПМІ - інтэрнат з умовамі ўзроўня сярэдзіны ХХ стагоддзя
Вельмі спадабаўся гэты палац - можа таму што ў Бабруйску такога няма і дзеткі з РУОРу займаюцца лёгкай атлетыкай улетку на стадыёне, а узімку бегаюць на калідоры вучылішча. Спадабалася канцэпцыя пабудовы - вялікія драўляныя аркі. Таксама утульныя трыбуны і ўсё для спартоўцаў і заўзятараў. Лічу што гамельчанам пашанцавала
Напэўна ў кожным абласным цэнтры Беларусі ёсць такі гатэль. Усё сярэдненька. Асабліва запомнілася дачцэ бо калі ездзілі на спартовыя сарэвы - заўсёды сяліліся ў ёй. Нічога дрэннага не скажу - норм за свае грошы
Адна з першых харчовых крамаў у гэтым раёне - ёсць амаль усё, тыповая крама ў крокавай дасягнальнасці. Зручна, калі едзеш па Мінскай вуліцы, прыпыніцца і набыць усё неабходнае. Але акцый не шмат
Часта карыстаюся па працы і асабіста - вельмі падабаецца як усё арганізавана - прафесійна і сучасна. Амаль ніколі няма чаргі, заяўку можна аформіць у асабістым кабінеце і раздрукаваць. Кошты, як я лічу, даступныя. Дастаўка на наступны дзень Рэкамендую
Хаця інтэрнат і старой планіроўкі, але зроблены рамонт, акуратна і чысценька. Строгі персанал. Спадабалася як было арганізавана засяленне. Але хацелася што б душ быў не толькі на першым паверсе